Павялічаны памеры дапамог на дзяцей

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З 1 лютага 2020 года павялічыліся памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Гэта звязана як з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платай работнікаў (далей –СЗП), так і з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ).

Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (аднаразовая) складае:

  • пры нараджэнні першага дзіцяці: 10 БПМ – 2 398,70 рубля;
  • пры нараджэнні другога і наступных дзяцей: 14 БПМ – 3 358,18 рубля.

Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (аднаразовая): 100% БПМ – 239,87 рубля.

Штомесячная дапамога па догляде дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае:

  • на першае дзіця:35% СЗП –405,48 рубля;
  • на другое і наступнае дзіця:40% СЗП – 463,40 рубля;
  • на дзіця-інваліда:45% СЗП –521,33 рубля.

Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (прызначаецца сем’ям, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў):50% БПМ – 119,94 рубля. Дапамога выплачваецца адна на сям’ю і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям’і.

Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў (у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу; абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі яго даглядае) складае:

  • на дзіцяці-інваліда старэйшага за 3 гады:70% БПМ –167,91 рубля;
  • на астатніх дзяцей старэйшых за 3 гады:50% БПМ –119,94 рубля.

Асобам, якіяадначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі на іх выбар.

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup