“Лідара года-2020” выбіралі на Дзятлаўшчыне

Грамадства Свежыя навіны

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў раённы этап VI рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года 2020”.

Удзел у ім прынялі лідары дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, чые розум, веды і талент прыносяць поспехі нашаму раёну.

Канкурсантаў і гасцей свята павітала і пажадала поспехаў на ўсіх этапах іспытаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус.

Старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка заклікала ўдзельнікаў конкурсу на сцэну. За званне пераможцы ў гэты дзень прыйшлі пазмагацца Вікторыя Шымчык з гімназіі №1 горада Дзятлава, Вікторыя Шалесная з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, Анастасія Жамайтук з Гезгалаўскай сярэдняй школы, Алена Заяц з Новаяльнянской сярэдняй школы, Марыя Семчанка з Казлоўшчынскай сярэдняй школы, Любоў Гузоўская з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Алеся Верамейка з Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, Карына Гурнач з Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, Павел Шаста з Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы.

Удзельнікі конкурсу загадзя павінны былі прадставіць у арганізацыйны камітэт матэрыялы завочных конкурсных заданняў – відэаролікі “Адзін дзень з жыцця лідара” і “Абарона сацыяльна-значнага праекта”.

На сцэне канкурсанты творча і ярка прадставілі заданне-самапрэзентацыю “Я і мая арганізацыя”, расказаўшы аб жыцці пярвічак, добрых справах, сацыяльна значны праектах і сваіх дасягненнях.

Журы ў бліжэйшы час падвядзе вынікі конкурсу і вызначыць пераможцу, які будзе прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласным этапе конкурсу.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup