Квэст-гульня ў Жукоўшчынскай школе

Грамадства Свежыя навіны

У піянерскай дружыне “Крынічанцы” Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы прайшла квэст-гульня, прымеркаваная да Дня юнага героя-антыфашыста.

Спачатку піянеры праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю “Бязвусыя героі” і відэафільм “Дзеці – героі Вялікай Айчыннай вайны”, а затым адбылася квэст-гульня “Засталіся юнымі навек”.

Удзельнікі гульні прайшлі па трох маршрутах. Першы маршрут – скласці пазлы. Перамагла каманда “Піянерская галактыка”. Другі маршрут — пазнайце піянера-героя па фактах біяграфіі. Перамогу атрымала каманда “Арляняты”. Заданне трэцяга маршрута патрабавала ведаў аб піянерскай арганізацыі. Перамогу атрымала каманда “Піянерская галактыка”.

Па выніках квэст-гульні пераможцам стала каманда “Піянерская галактыка”.

Алена МІСАРЭВІЧ,
педагог-арганізатар Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup