Экскурсія з карысцю

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сад-сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі па маршруце «аг. Хвінявічы — Застава Усава – г.Гродна – п. Азёры – аг. Хвінявічы».

Першым прыпынкам была пагранічная застава імя Героя Савецкага Саюза В. М. Усава – адзіная застава, якая засталася на месцы даваеннай. Афіцэр расказаў аб службе на заставе. Экскурсанты пабывалі ў казарме, музеі заставы, у гарадку пагранічнай службы, назіралі за службовымі сабакамі. Затым навучэнцы адправіліся ў горад Гродна, дзе наведалі кафэ “Бургер Кінг” і пачаставаліся смачнымі ласункамі. Апошнім прыпынкам паездкі быў аквапарк “Азёрны”. Дзеці плавалі ў басейне, каталіся з горак. З вясёлым настроем усе вярталіся дадому. Час праведзены з карысцю – і адпачылі, і пабывалі ў новых мясцінах, і набылі новых сяброў.

 

Л. ТРУБЧАНКАВА,
настаўніца пачатковых класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup