Дашкольнікам пра бяспечныя паводзіны

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Адным з напрамкаў дашкольнай адукацыі з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў аб правілах бяспечных паводзін дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах, для аховы свайго жыцця і здароўя.

З гэтай мэтай разам з традыцыйнымі формамі і метадамі працы выхавальнікі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава выкарыстоўваюць на практыцы новыя падыходы: праектна-гульнявы метад і метад мадэлявання, праблемна-гульнявыя сітуацыі, мультлекторыі, сэнсава-пошукавыя заданні, афармленне тэматычных паштовак.

Такія формы работы прапануюцца дзецям 4-6 гадоў з дапамогай сучасных сродкаў: праслухоўванне аўдыёгукаў, аўдыёказак, прагляд відэафрагментаў, завучванне прыказак і прымавак па мадэлях, стварэнне мультыплікацыйных сюжэтаў, выкарыстанне зменных фотаэкспазіцый “Што ты бачыш за акном”.

Фотаэкспазіцыі дазваляюць выхаванцам адказаць на пытанне, што яны бачаць. Дзеці наглядна ацэньваюць пэўную сітуацыю і паводзіны персанажа за акном, фармулююць правілы бяспечных паводзін. Для развіцця творчых здольнасцяў ім прапануецца прыдумаць імёны героям, скласці апавяданне, выканаць яго па ролях і зрабіць відэазапіс “Мы за бяспеку!”.

Нашы новыя падыходы да фарміравання ў дашкольнікаў уяўленняў аб правілах бяспечных паводзін дазваляюць у поўнай меры задаволіць цікавасць дзяцей у атрыманні новай інфармацыі, іх жаданне гуляць і прыдумваць і бачыць вынік сваёй дзейнасці.

Алена ПАЛЮШЭВІЧ,
выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup