Баль кветак у Казлоўшчынскай сярэдняй школе

Культура і адпачынак

Першая субота лютага-традыцыйная дата сустрэчы выпускнікоў.

Гасцінна расчыніла дзверы ў Год малой радзімы выпускнікам новая Казлоўшчынская сярэдняя школа, якая прыняла сваіх навучэнцаў у 2018 навучальным годзе.

У вестыбюле педагогі і навучэнцы сустракалі выпускнікоў розных гадоў. Пасля рэгістрацыі пачаўся Баль кветак. Гэта было свята душы, якое на доўгія гады зарадзіла ўсіх выпускнікоў станоўчай энергіяй. Сустрэча з далёкім, шчаслівым і бесклапотным дзяцінствам, выдатным, прыгожым юнацтвам была для ўсіх жаданай.

Дырэктар школы Данільчык І. У. падзякаваў выпускнікоў, якія сабраліся па закліку сэрца, пажадаў прыемнага вечара і добрых успамінаў. Пад гукі чароўнай музыкі фея адрывала пялёсткі цвеціка-сяміцвеціка і запрашала на сцэну «раскошныя букеты пахучых кветак» — юбілейныя выпускі 1980, 1990, 2000, 2010, 2019 гадоў.

Усмешкі, жарты, смех, музыка, танцы і кветкі… Вечар сустрэчы выклікаў пазітыўныя эмоцыі ва ўсіх прысутных. Госці вечара выказалі падзяку педагагічнаму калектыву, навучэнцам школы за такі цудоўны баль кветак. Пажадалі навучэнцам захоўваць і працягваць традыцыі школы, каб не перарвалася злучная нітка паміж выпускнікамі розных гадоў.

Г. Селівончык,
выпускніца 1979/1980 навучальнага года

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup