Змяненні ў працоўным заканадаўстве

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З 28 студзеня 2020 года артыкул 234 Працоўнага кодэкса будзе дапоўнены новай часткай, якая ўстанаўлівае парадак разгляду індывідуальных працоўных спрэчак, на баку якіх знаходзіцца кіраўнік арганізацыі, які выступае ў якасці работніка той жа ўстановы.

 

Камісія па працоўных спрэчках не можа выступаць першасным органам разгляду такой спрэчкі, паколькі яны падпарадкоўваюцца кіраўніку арганізацыі. Для таго, каб індывідуальныя працоўныя спрэчкі былі вырашаны аб’ектыўна, іх разглядаюць у судзе.

Частка другая артыкула 236 Працоўнага кодэкса дапоўнена новым пунктам, які прадугледжвае пашырэнне кампетэнцыі камісіі па працоўных спрэчках за кошт надзялення яе паўнамоцтвамі па разглядзе працоўных спрэчак аб прымяненні мер дысцыплінарнага спагнання, акрамя звальнення. Гэта дазволіць знізіць нагрузку на суды.

Зменены парадак разгляду працоўных спрэчак па заяве работніка аб адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або нязгодзе з яго зместам з мэтай прадастаўлення магчымасці дасудовага парадку разгляду такіх спрэчак (артыкул 241 Працоўнага кодэкса). Такія спрэчкі могуць разглядаць Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы або суд па выбары работніка, а не толькі суд, як гэта прадугледжана цяпер.

 

Вольга САРАКАПЫТ,
намеснік начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела  Гродзенскага абласнога ўпраўленняДэпартамента дзяржінспекцыі працы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup