Служба 101. Бацькам на заметку

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У 2019 годзе пажары забралі жыцці двух дзяцей.

Прычынай трагедый з’явілася дзіцячае свавольства з агнём.

Паважаныя бацькі! Хавайце ад дзяцей запалкі, кантралюйце іх паводзіны, сачыце, дзе яны гуляюць.

Калі ўсё ж такі ваша дзіця застаецца дома адно, то абавязкова правядзіце з ім гутарку пра тое, што запалкі – не цацка, растлумачце правілы бяспечнага абыходжання з бытавымі электрапрыборамі і газавым абсталяваннем. Нагадайце, да якіх наступстваў прыводзіць пажар, якія ёсць шляхі эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення любой непрадбачнай сітуацыі. Вывучце з дзецьмі на памяць нумары тэлефонаў выкліку экстраных службаў.

Задача бацькоў – паклапаціцца пра бяспеку дзіцяці і самімбыць прыкладам для іх.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС