Праводзіліся заняткі па тэрытарыяльнай абароне

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Згодна з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны, воінскай часці тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна, зацверджанага старшынёй райвыканкама, з 21 па 24 студзеня 2020 года на Дзятлаўшчыне праводзіліся заняткі па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна.

Так, 24 студзеня супрацоўнікі ваеннага камісарыята правялі заняткі з афіцэрамі запасу, прыпісанымі на асноўныя пасады тэрытарыяльных войскаў раёна, 22 студзеня адбылася трэніроўка з пунктам прыёму асабовага саставу з разгортваннем усіх элементаў.

23 студзеня была арганізавана трэніроўка з групай кіравання Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў раёна. Групу кіравання раёна ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі райвыканкама, ваеннага камісарыята.

Аляксандр БУРГУН,
начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup