11 студзеня – Міжнародны дзень “дзякуй”. Чырвоны Крыж дзякуе сваім партнёрам

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

На Гродзеншчыне стартавала інфармацыйная кампанія да Міжнароднага дня “дзякуй”, які адзначаецца 11 студзеня.

На публічных старонках у сацыяльных сетках, у грамадскіх месцах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа выказвае словы ўдзячнасці на адрас нераўнадушных грамадзян, якія яе падтрымліваюць.

Актыўна ўключылася ў інфармацыйную кампанію і Дзятлаўская раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа. Як расказала старшыня аб’яднання Галіна Касцюк, Міжнародны дзень “дзякуй” – выдатная магчымасць падзякаваць партнёрам і валанцёрам Чырвонага Крыжа за плённае супрацоўніцтва і магчымасць дапамагаць жыхарам раёна. Таксама інфармацыйная кампанія дапамагае прыцягнуць увагу грамадскасці да справаў дабрачыннасці, папулярызаваць валанцёрскі рух.

Галіна Эдвардаўна зазначае, што толькі сумеснымі намаганнямі нераўнадушных жыхароў раёна ўдаецца рабіць жыццё людзей, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і падтрымцы, больш камфортным і пазітыўным. Дзякуючы тым, хто не праходзіць міма, дзясяткі нашых землякоў, якія знаходзіліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, атрымалі дапамогу. Актыўнымі спонсарамі на працягу 2019 года для раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа былі ДРБУ-119, прыватныя прадпрымальнікі Мікалай Шалевіч, Тамара Марчанка, Людміла Кулеш. Словы асаблівай падзякі Галіна Касцюк выказвае жыхарам горада Дзятлава, якія прынялі ўдзел у акцыі “Ёлка жаданняў” (магазін “Родны кут”). Усім партнёрам і памочнікам старшыня аб’яднання жадае ў новым годзе новых ідэй і магчымасцяў для іх ажыццяўлення, дзякуе за супрацоўніцтва і спадзяецца, што 2020 год стане багатым на паспяховыя сумесныя справы і цікавыя праекты.

Ірына КАЎКЕЛЬ   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup