Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці

Свежыя навіны Спорт і турызм

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з медыцынскімі работнікамі Дзятлаўскай ЦРБ пры непасрэднай падтрымцы Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” на працягу апошніх двух гадоў рэалізуюць інфармацыйна-адукацыйны праект пад назвай “Здаровы лад жыцця – залог сацыяльнай паспяховасці”.

Праект накіраваны на павелічэнне колькасці грамадзян, якія адказна ставяцца да свайго здароўя, актыўна займаюцца фізічнай культурай і выбіраюць здаровы лад жыцця.

Удзельнікамі праекта сталі калектывы работнікаў раённых установаў, прадпрыемстваў і арганізацый.

У рамках праекта арганізуюцца інфармацыйныя сустрэчы ў калектывах, у час якіх праводзяцца розныя навучальныя мерапрыемствы, у тым ліку і навучанне навыку вымярэння і кантролю артэрыяльнага ціску.

Акрамя інфармацыйна-адукацыйнага, праект носіць яшчэ і спартыўна-масавы характар. Адной з важных задач арганізатары лічаць правядзенне спартыўных сустрэч паміж калектывамі работнікаў з мэтай паляпшэння іх самаадчування і прадуктыўнай дзейнасці.

Па выніках загадзя праведзенага апытання, самымі запатрабаванымі відамі спорту ў работнікаў раённых арганізацый і прадпрыемстваў аказаліся валейбол, язда на веласіпедах, хадзьба ў хуткім тэмпе, спартыўныя гульні.

Таварыскія матчы па валейболе ладзяцца на працягу ўсяго часу рэалізацыі праекта і сталі амаль традыцыйнымі іспытамі ў міжкалектыўных спартыўных сустрэчах.

Нядаўнія спаборніцтвы валейбалістаў адбыліся 17 снежня на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, дзе ў актыўнай барацьбе змагаліся каманды Дзятлаўскай сельгастэхнікі і Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Ва ўпартай барацьбе перамогу ў таварыскім матчы атрымала каманда Дзятлаўскага раёнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.  Перахадны Кубак застанецца ў калектыве работнікаў  Дзятлаўскай сельгастэхнікі да правядзення новых спаборніцтваў.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ