Віталі свайго аднакласніка вучні 8 “А” класа Новаяльнянскай сярэдняй школы.
Нагода для віншавання Аляксандра была: хлопец вярнуўся з горада Бярозаўкі, дзе паспяхова выступіў на абласным этапе рэспубліканскага моладзевага конкурсу “ 100 ідэй для Беларусі”.
У Бярозаўцы Аляксандр Баковіч прадстаўляў свой праект “Інтэнсіўнае падрошчванне маладняку карпа і іншых раслінаядных рыб” і быў узнагароджаны граматай за ўдалую прэзентацыю.
Мы даведаліся ў Аляксандра, чым яму запомнілася канферэнцыя.
– Арганізатары пастараліся, каб мерапрыемства прайшло цікава. Паміж выступленнямі ўдзельнікаў першай і другой групаў была арганізавана экскурсія на шклозавод. А сам конкурс прынёс мне не толькі задавальненне, але і жаданне развівацца далей. Дзякуючы маім кіраўнікам, Сяргею Уладзіміравічу Сокалу і Алене Вільгельмаўне Баковіч, я вярнуўся з каферэнцыі з натхненнем і надзеяй на будучыя перамогі.
Сябры па школе і педагогі таксама жадаюць Аляксандру Баковічу не спыняцца на дасягнутым, бо такія конкурсы даюць магчымасць маладым і амбіцыйным людзям заявіць пра сябе і з’яўляюцца першымі прыступкамі на шляху да прафесійнага прызвання.
Лізавета КАЛЮТА,
навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы