Прыходзьце пакланіцца іконе

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 8 па 15 снежня 2019 года ў Саборы новамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай (горад Дзятлава, вул. Перамогі, 16) будзе знаходзіцца ікона святога вялікамучаніка і лекара Панцеляймона з часцінкай яго мошчаў.

Ікону даставяць у храм 8 снежня ў 17 гадзін. Пакланіцца іконе можна будзе кожны дзень з 8 да 20 гадзін. Набажэнствы будуць праходзіць штодня ў 9 і ў 18 гадзін – Малебен з акафістам лекара Панцеляймона. Літургія і вадасвятны малебен з акафістам (серада, субота і нядзеля)

Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі