Новыя правілы дзяржзакупак

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Новаўвядзенні замацаваны ў новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 года № 419-З “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)”, які ўступіў у сілу з 1 ліпеня 2019 года.

У ліку ключавых навацый – нязменнасць умоваў дагавора на дзяржаўную закупку. Не дапускаецца змянення ўмоваў праекта дагавора на стадыі яго заключэння. На стадыі выканання дагавора па агульным правіле прадугледжана забарона на змяненне прадмета дзяржаўнай закупкі і патрабаванняў да яго, яго аб’ёму (колькасці), парадку аплаты, тэрмінаў выканання абавязацельстваў пастаўшчыком (падрадчыкам, выканаўцам), цаны дагавора, адказных бакоў.

Аптымізаваны працэс ажыццяўлення дзяржаўных закупак. У прыватнасці, практычна ўдвая скараціліся тэрміны для падрыхтоўкі і падачы прапановаў пры правядзенні працэдур закупак.

У новай рэдакцыі закона ўстаноўлены закрыты пералік патрабаванняў да ўдзельнікаў працэдур дзяржаўных закупак. У іх ліку – адпаведнасць патрабаванням, вызначаным заканадаўствам (напрыклад, ліцэнзаванне), адсутнасць запазычанасцяў па ўплаце падаткаў, збораў, (пошлін), пеняў, а таксама шэраг іншых прычынаў, па якіх юрыдычная або фізічная асоба, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, можа быць недапушчаны да ўдзелу ў працэдурах дзяржзакупак. Адзіныя патрабаванні да ўдзельнікаў абмяжуюць магчымасць заказчыкаў дыктаваць у гэтых адносінах свае, не заўжды абгрунтаваныя ўмовы.

Дакумент таксама ўсталёўвае новыя падыходы да вядзення спісу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў), часова недапушчаных да ўдзелу ў працэдурах дзяржзакупак, вызначае асаблівасці заключэння дагавароў у электронным выглядзе, прадугледжвае новыя віды працэдур дзяржаўных закупак і шэраг іншых новаўвядзенняў.

Так, з 1 ліпеня ў Беларусі запрацавала дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма кіравання дзяржаўнымі закупкамі (ДІАС), дзе збіраецца практычна ўся інфармацыя, якая тычыцца правядзення дзяржзакупак у рэспубліцы. ДІАС узаемадзейнічае з электроннымі гандлёвымі пляцоўкамі і дазваляе аўтаматызаваць увесь працэс дзяржаўных закупак: ад размяшчэння плана дзяржзакупак да заключэння дагавора ў форме электроннага дакумента.

Новае заканадаўства поўнасцю адпавядае Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Яно больш удасканалена ў адносінах іншых краін у частцы доступу на рынак.

 

Аляксандр ЮРКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна