Дарагія браты і сёстры, а таксама ўсе парафіяне Дзятлаўшчыны!

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Шчыра запрашаю вас на ўрачыстасць Нараджэння Пана Езуса, якое адбудзецца з 24 снежня на 25 снежня ў 24 гадзіны.

Няхай з нараджэннем Пана Езуса ў сэрцы кожнага чалавека таксама нараджаюцца Вера і Любоў да бліжняга. Усе прысутныя змогуць пачуць плач народжанага Пана Езуса, а таксама 25 снежня ў 9 гадзін адбудзецца жывая пастанова “Нараджэнне Хрыста”. Усю гэтую пастанову пакажуць дзеці і моладзь Дзятлаўскай парафіі.

З малітвай і ўдзячнасцю ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула