Цукеркі для Палінкі, Машы, Дашы, Багдана і Цімафея

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У акцыі “Нашы дзеці” актыўны ўдзел прымаюць прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Напярэдадні калядных і навагодніх святаў старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Белая Русь” Вензавецкай школы-дзіцячага сада Іван Траскевіч наведаў шматдзетную сям’ю Ірыны і Аляксандра Храноўскіх з аграгарадка Вензавец. Там выхоўваюцца пяцёра дзяцей: двое – Паліна і Маша ходзяць у школу,  Даша і Багдан наведваюць садок, а самы меншы Цімоша, якому нядаўна споўніўся гадок, дома з матуляй.

Дзеці атрымалі “смачную” кнігу “Казкі Дзядулі Мароза” – пакунак з цукеркамі і гульнёй, дзе трэба дапамагчы Снегавіку дабрацца да церама Дзядулі Мароза.

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” падрыхтавала разнастайныя салодкія падарункі для 20 шматдзетных сем’яў Дзятлаўшчыны, у якіх выхоўваюцца пяць і больш дзяцей. Пачастункі атрымаюць 111 хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: