Праверылі спартыўныя здольнасці

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У сярэдняй школе № 1 г.Дзятлава прайшоў дзень здароўя.

У той час, калі каманда дзяўчынак адстойвала гонар школы на раенных спаборніцтвах па валейболе, астатнія вучні 1-4- класаў вырашылі праверыць свае спартыўныя здольнасці ў ходзе спартландыі “Нашчадкі Перамогі”.

На старт выйшлі дзве зборныя каманды. Праграма спаборніцтваў была даволі насычанай. Першым заданнем было прадстаўленне каманд. Камандам былі прапанаваны вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі, поўзаннем і кувыркамі, дзе трэба было праявіць трапнасць і кемлівасць. Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Балельшчыкі і гледачы сачылі за ходам падзей і вельмі перажывалі. Удзельнікі стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.

Фартуна ўсміхнулася камандзе ў складзе Полуносіка Н., Пігульскага Д., Статкевіча Ц., Кончык У., Конана А., Сіняк С., Кульчыцкай В., Ступчык Т.

Усе зразумелі: каб заваяваць перамогу – мала быць проста фізічна моцным. Неабходна пры гэтым валодаць дастатковай мэтанакіраванасцю, сілай волі, быць арганізаваным і сабраным, спрытным і знаходлівым.

Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і юнацтва!

М. ТУХТО, школьны прэсс-центр