Праграма “Допінг”. Другі этап

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 18 па 22 лістапада 2019 года ў Беларусі праводзіцца другі этап спецыяльнай праграмы “Допінг”, скіраванай на папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы.

Павышаная ўвага надаецца папярэджанню і выяўленню крадзяжоў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў з аб’ектаў іх вытворчасці, захоўвання, выкарыстання і транспарціроўкі. Міліцыя праверыць выкананне ўстаноўленых правілаў уліку, вытворчасці, набыцця, захоўвання, перавозкі і перасылкі лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Будзе правярацца сапраўднасць медыцынскіх рэцэптаў і іншых дакументаў на атрыманне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Праваахоўнікі адсочаць факты выкарыстання або крадзяжу лабараторнага і іншага абсталявання для вырабу наркотыкаў нелегальным спосабам, узмоцняць кантроль за прадпрыемствамі і арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці прэкурсоры.

Адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжана артыкуламі 327, 328, 330 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вінаватыя пазбаўляюцца волі на значны тэрмін.

Міліцыя просіць жыхароў раёна паведамляць у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аб усіх вядомых фактах “уцечкі” з легальнага абароту нелегальны лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Тэлефанаваць можна на нумары 2-15-34 або 102. Ананімнасць гарантуецца.

 

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама