Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Дзятлаўскага раёна!

Свежыя навіны Улада

Віншуем вас з прафесійным святам!

Дзякуй вам за стваральную і напружаную працу, за ўраджай, вырашчаны вашымі рукамі і клопатам.

Аграпрамысловы комплекс сёння – гэта адна з самых важных галін эканомікі краіны. Нашы хлебаробы, жывёлаводы, работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў на справе даказваюць, што ўмеюць гаспадарыць па-сучаснаму, эфектыўна і рупліва.

Выказваем вялікую пашану работнікам аграпрамысловага комплексу за самаадданую працу, за вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне Беларусі.

Шчыра жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і, вядома, новых дасягненняў. Віншуем вас з прафесійным святам!

Дзятлаўскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама



Теги: