Пачастунак для матулі

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Да свята матуляў рэдакцыя газеты “Перамога” праводзіла конкурс на лепшае печыва: неабходна было падаць фотаздымак пачастунка і рэцэпт, па якім ён гатаваўся.

Падведзены вынікі конкурсу. Пераможцай прызнана вучаніца СШ №3 горада Дзятлава Алена Губко. Яна паспяхова справілася з заданнем: даслала фота печыва, тэматычна аформленае, пад назвай “Выпечка для мамы: аранжавы настрой”, і рэцэпт.

Рэцэптам пераможцы дзелімся з нашымі чытачамі.

Для “аранжавага настрою” неабходны: 4 яйкі, 150 г цукру, 150 млалею, 2,5 шклянкі мукі, 1 чайная лыжка разрыхляльніка, 150 мл  напою “Фанта”, цэдра 1 апельсіна.

Трэба 4 яйкі расцерці з цукрам, дадаць алей, перамяшаць. Паступова дадаваць муку і разрыхляльнік. Нацерці цэдру апельсіна і перамяшаць з цестам, а затым уліць і “Фанту”. Выпякаць 30 хвілін пры 180 градусах.

За свой просты рэцэпт, але прыгожа аздоблены, Алена Губко атрымала прыз ад газеты “Перамога”.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК