Хто лепшы гумарыст?

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Гэта па добрай традыцыі сёлета зноў высвятлялі школьныя каманды клуба вясёлых і знаходлівых нашага раёна.

Раённы фестываль КВЗ-2019 прайшоў у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава з ініцыятывы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Удзел у ім прынялі шэсць каманд. На цікавае знаёмства з ноткай гумару журы, балельшчыкаў і гасцей мерапрыемства запрасілі каманды “Выигрыватель” гімназіі № 1 горада Дзятлава, “Ёнотики” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, “Фантазёры ХХІ стагоддзя” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, “Coca-Сola” Дварэцкай сярэдняй школы, “Магніт” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Кацяняты” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Удзельнікі клуба вясёлых і знаходлівых падрыхтавалі цікавыя выступленні, кожнае з якіх было па-свойму арыгінальным. Тым не менш, раённым лідарам па жартах стала каманда з Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы “Кацяняты”. Яна адзначана дыпломам першай ступені і прадставіць наш раён на абласным этапе фестывалю школьных каманд КВЗ. Другое месца падзялілі і атрымалі адпаведныя дыпломы каманды “Coca-Сola”, “Выигрыватель”, “Магніт”, “Ёнотики”. Дыплом трэцяй ступені – у каманды “Фантазёры ХХІ стагоддзя”.

Ірына КАЎКЕЛЬ