“Дажынкі-2019” у Смаргоні

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Сёння, 23 лістапада, праходзіць абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019” – свята працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны.

На галоўнай плошчы Смаргоні адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. На ім быў складзены вялікі сноп — са снапоў усіх раёнаў. Перавязаў яго ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Дзятлаўскую дэлегацыю на “Дажынках” узначальвае першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Міхаіл Бабіна. У яе таксама ўваходзяць жывёлавод ААТ “Граніт-Агра” Юлія Лабейка, ветэран працы, былы старшыня СВК “Войневічы” Васіль Маліка, аператар машыннага даення КСУП “Хвінявічы” Таццяна Гарошка, трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі, галоўны заатэхнік ААТ “Граніт-Агра” Яўген Дворык, начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыя Ціхан, брыгадзір вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы “Зачэпічы” КСУП “Жукоўшчына” Тэрэса Калодка, якія вылучаны да ўзнагароджання на “Дажынках”.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ