Дайце кнігу для заўваг

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне інфармуе, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2017 года № 376 “Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці” са сферы, падведамаснай падатковым органам, выключаны пытанні кантролю вядзення кнігі заўваг і прапаноў.

Згодна з пунктам 25 Пераліку кантралюючых (наглядных) органаў, упаўнаважаных праводзіць праверкі, і сфер іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджанага гэтым Указам, кантроль за выкананнем правяраемых суб’ектаў заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў ускладзены на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

У выпадку невыканання юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў (непрад’яўленне кнігі заўваг і прапаноў па першым патрабаванні грамадзян, яе адсутнасць і іншае) неабходна звяртацца ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт.

 

Віталь КОСЦІН,
намеснік начальніка інспекцыіМіністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне