Чаго чакаюць дзятлаўчане ад будучых дэпутатаў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Алена Дзікалава:

– Спадзяюся, што ў Парламент прыйдуць прафесіяналы, якія будуць працаваць над законамі, папраўкамі да іх з поўнай аддачай сіл і розуму, кампетэнтна, уяўляючы, для чаго і каго законы пішуцца. Нам не патрэбны такія законы, якія ўскладняюць жыццё, памылковыя, непрадуманыя, адарваныя ад паўсядзённага жыцця, такія, якія потым даводзіцца адмяняць.

Законатворчасць павінна быць скіравана на паляпшэнне жыцця краіны, на стабільнасць, упэўненасць у дні заўтрашнім.

Чакаю, што дэпутат, абраны ў нашай акрузе, будзе адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў,не будзе адседжвацца і адмоўчвацца ў час пасяджэнняў. І, зразумела, гэта будзе такі дэпутат, да якога можна будзе звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні складанага пытання.

Марыя Стракоўская:

– Хочацца, каб у Парламент прыйшлі актыўныя і ініцыятыўныя людзі. Менавіта такія, якія будуць сумленна выконваць свае дэпутацкія абавязкі, будуць неабыякавыя да праблем і запытаў сваіх выбаршчыкаў. Трэба, каб людзі давяралі свайму абранніку, ведалі, што калі ён паабяцаў, то абавязкова слова стрымае.



Теги: