Са справаздачамі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў 2019 года перад жыхарамі Дзятлаўшчыны выступілі прадстаўнікі раённай улады.
Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік правёў сустрэчу па месцы жыхарства ў будынку СШ № 1 г. Дзятлава.
У гэты ж дзень з аналагічнымі справаздачамі выступілі прадстаўнікі мясцовай улады.
За студзень-верасень 2019 года ў сельскай гаспадарцы ў бягучым перыядзе выраблена валавой прадукцыі на суму 64,5 млн рублёў. Тэмп росту валавой прадукцыі склаў 111,8 %.
Заданне выканана ў КСУП “Жукоўшчына”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.
Тэмп росту валавой прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 107,4 %, у тым ліку вытворчасць малака – 100,4 %, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 100,2 %, прадукцыі вырошчвання свіней – 164,3 %.
Заданне па вытворчасці малака за студзень-верасень 2019 года выканана на 97,1 %, надой на карову атрыманы менш за заданне на 83 кг. Вышэй запланаванага паказчыка вытворчасць малака склала ў ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Белагурна”, КСУП “Хвінявічы”.
Заданне па атрыманні прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы за студзень-верасень 2019 года па сельскагаспадарчых арганізацыях раёна выканана на 97,9 %. За гэты перыяд атрымана 1966 тон прадукцыі вырошчвання свіней. Планавае заданне па атрыманні валавой прыбаўкі свіней выканана на 145,6 %.
Тэмп росту валавой прадукцыі ў раслінаводстве склаў 117,2 %. Па выніках работы за 9 месяцаў 2019 года выкананне планавых паказчыкаў па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы) склала 95,6 %, насення рапсу – 104,6 %, ільновалакна – 86,9%.
У 2019 годзе зніжаны плошчы пад вырошчванне бульбы. Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ўбрана 130 гектараў плошчы, або 48 % ад
пасаджанага. Ураджайнасць бульбы вышэй за ўзровень 2018 года на 37 ц/га.
За студзень-верасень 2019 года прамысловымі прадпрыемствамі Дзятлаўскага раёна выраблена прадукцыі ў фактычных цэнах на суму 64640,0 тыс. рублёў.
Нарасціла аб’ём вытворчасці прадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дзятлаўскае РУП ЖКГ.
Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2019 года, экспарт тавараў па раёне склаў 19,9 мільёна долараў ЗША, экспарт паслуг – 5032,9 тыс. долараў ЗША. У цэлым па раёне атрымана 175 130 тыс. рублёў выручкі ад рэалізацыі. Тэмп росту склаў 116,8 %.
Выкананы паказчыкі па індэксе росту намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы – 114,9 % і па намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай плаце – 758,3 рубля. Выкананы паказчык па ўдзельнай вазе працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці – 75 %. Пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы не зарэгістравана.
Сацыяльны стандарт па бюджэтным забеспячэнні выдаткаў на ахову здароўя выкананы на 104,2 %. Набыта 11 адзінак медыцынскага абсталявання на суму 48,7 тыс. рублёў. Аказана платных медыцынскіх паслуг на суму 171,9 тыс. рублёў.
Аддзелам адукацыі райвыканкама выкананы ўсе мінімальныя стандарты.
Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама забяспечана выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва. План пазабюджэтнай дзейнасці па галіне выкананы на 101,4 %.
Забяспечваецца выкананне сацыяльнага стандарту бюджэтных расходаў на фізічную культуру і спорт, які складае 7,4 рубля на аднаго жыхара.
Ірына СКРУНДЗЬ