Новыя перамогі дзятлаўскіх лёгкаатлетаў

Свежыя навіны Спорт і турызм

У Гродне на спартыўным комплексе “Нёман” прайшло першынство Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы.

Спаборніцтвы ладзіліся сярод юнакоў і дзяўчат 2003 – 2004 гадоў нараджэння і рахункаваліся ў звязках паміж дысцыплінамі.

Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу на гэтых спаборніцтвах прадставілі Леанід Герасімчык, Павел Смірноў, Багдан Саган, Кірыл Емяльянчык, Уладзіслаў Аўсянік, Вольга Радомская, Алёна Хітрык, Алёна Шапурка.

Пераможцай першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыю 60 метраў, штурханні ядра  і трайным скачку з месца стала Алёна Шапурка, ва Уладзіслава Аўсяніка – бронза.

Сярэбранай прызёркай у звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыі 300 і 100 метраў, трайным скачку з месца стала Вольга Радомская.

Бронзавая перамога ў звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыю 100 метраў, скачку ў даўжыню і трайным скачку з месца – у Кірыла Емяльянчыка.

Рыхтуе юных спартсменаў да спаборніцтваў трэнер-выкладчык лёгкаатлетычнага аддзялення Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Кучынскі.

Кацярына СКРАБУК,
інструктар-метадыст Дзятлаўскай ДЮСШ
Фота прадастаўлена Аляксандрам КУЧЫНСКІМ