На прыём – у прафсаюз

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

31 кастрычніка 2019 года з 10 да 12 гадзін у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 1 г. Дзятлава” па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чапаева, 17 і з 12 да 14 гадзін у раённым аб’яднанні прафсаюзаў па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 3 адбудзецца прафсаюзны прыём грамадзян прававым інспектарам працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталляй Валер’еўнай Грэцкай па пытаннях, што тычацца тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносінаў.

Тэлефоны: 6-02-54 (раённае аб’яднанне прафсаюзаў), 6-43-16 (ДУА “Яслі-сад” № 1 г. Дзятлава).