Лабараторыя суботняга адпачынку

Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай у кастрычніку стартаваў праект шостага школьнага дня ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава.

Напярэдадні дня маці  ў школе не толькі праводзіўся дзень здароўя і спорту, але быў арганізаваны хоббі-цэнтр сямейнага адпачынку.

Навучэнцы, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Мастацтва рукадзелля» правялі майстар-класс па вырабу віншавальных паштовак для матуляў. Навучэнцы аб’яднання по інтарэсах “Кулінарная студыя” запрасілі ўсіх жадаючых на майстар-класс па вырабу тортаў, піццы, гарачых бурэрбродаў з даступных недарагіх прадуктаў. А навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны” падрыхтавалі святочную праграмму для матуляў. Пасля канцэрту дзеці запрасілі сваіх матуляў на салодкі стол, дзе парадавалі іх паштоўкамі, і зусім здзівілі прысмакамі, прыгатаванымі сваімі рукамі. Вось у такой добразычлівай сямейнай атмасферы прайшла першая палова суботняга дня.

А вечарам спартыўная зала ўстановы сабрала аматараў валейболу. На пляцоўцы сустрэліся вучні, настаўнікі, бацькі і нават выпускнікі школы. У выніку перамагла маладосць! Але задавальненне атрымалі ўсе ўдзельнікі: і валейбалісты, і гледачы. Пасля гульні ўсе разам сабраліся за кружкай гарбаты, каб падзяліцца ўражаннямі, назначыць план на новую субботу. І нешта мне падказвае, што час валейболу ў суботнія вечары з удзелам усіх жадаючых стане наступнай добрай традыцыяй нашай школы.

Такім чынам, эксперымент удаўся! Добра, калі ўся школьная сям’я: настаўнікі, вучні, бацькі- бавяць час разам! Вялікі дзякуй усім арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемстваў!

Іна ДЗЕДАВА