Адкажыце, калі ласка, на пытанні

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З 21 кастрычніка перапісчыкі пачалі наведваць тых жыхароў горада і раёна, якія не прайшлі перапіс з дапамогай сеткі інтэрнэт ці не пабылі на стацыянарным перапісным участку.

Апытанне па месцы жыхарства працягнецца па 30 кастрычніка.

Да Андрэя Леанідавіча Цярэнцьева, жыхара горада Дзятлава, у першы дзень “хатняга” перапісу наведаўся Яўген Сачэнка. Малады педагог-перапісчык задаў пытанні з перапіснога пераліку. Якіх-небудзь цяжкасцяў у адказах Андрэй Леанідавіч не меў. Нават пакуль я рабіла фотаздымкі паспеў абмеркаваць з Яўгенам якуюсьці камп’ютарную праблему. Андрэй Леанідавіч таксама педагог, але былы, з-за хваробы цяпер на інваліднасці. Праводзячы нас да брамкі, ён пажадаў Яўгену Сачэнку паспяховага перапісу.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК



Теги: