У дзятлаўскіх сыраробаў – тры дыпломы

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У рамках святкавання Дня горада ў Гродне прайшоў сёмы адкрыты фестываль сыру.

Арганізатарам гэтага фестывалю з’яўляецца ААТ “Молочный мир”.

Сёлетні  фестываль сабраў у абласным цэнтры звыш 20 вытворцаў малочнай прадукцыі, якія прадставілі 75 гатункаў сыру. Пакаштаваць іх маглі ўсе жадаючыя. Акрамя дэгустацый, гасцей свята чакалі майстар-класы ад вядомых шэф-павароў, продаж сыру і розныя забавы. За лепшыя гатункі сыру ўдзельнікі галасавалі ў рамках “народнай дэгустацыі”. Прафесійнае журы ў складзе вядучых экспертаў таксама дало сваю ацэнку сырам-канкурсантам. Дэгустацыя ладзілася “ўсляпую”, таму ў аб’ектыўнасці вынікаў можна быць упэўненымі.

Жыхары Дзятлаўскага раёна выдатна ведаюць, што ні адзін год не праходзіць для “Сырной страны” без узнагародаў. Не стала выключэннем з правілаў і паездка дзятлаўскіх сыраробаў у Гродна на фестываль. Адтуль нашы землякі прывезлі тры дыпломы.  Сярод сыроў у намінацыі “Сыры расольныя, сыры з чэдарызацыяй” дыпломам за другое месца адзначаны сыр “Здзецельскі”, у намінацыі “Сыры мяккія, сыры тэрмамеханічнай апрацоўкі” дыплом другой ступені атрымаў сыр “Ricotta”, у конкурсе “Народная дэгустацыя” ў намінацыі “Сыры з высокай тэмпературай другога награвання, фармаваныя насыпам” дыплом пераможцы ў сыра “CHEESE –BUM”.

Ірына СТЫРНІК