Пра бяспеку з жыхарамі пасёлка

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У гарпасёлку Наваельня адбыўся сельскі сход, на якім былі абмеркаваны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх.

Да пачатку мерапрыемства мясцовыя жыхары маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю ад Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.

Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Казушчыка, які прывёў статыстыку пажараў, расказаў аб узгараннях на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і аб карысным мабільным дадатку “МНС Беларусі. Дапамога побач”. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй і відэаролікамі.

Аб правілах бяспекі карыстання газам у побыце расказаў старшы майстар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Пётр Горбач. Ён звярнуў увагу прысутных на неабходнасць своечасовай замены газавага абсталявання.

Тэму працы з састарэлымі грамадзянамі працягнула прадстаўнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Наталля Ганчар. Яна нагадала аб важнасці абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Пра тое, як важна дапамагаць нашым бабулям і дзядулям, узгадала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Галіна Касцюк.

Аб сямейным дабрабыце і стварэнні належных умоў для пражывання непаўналетніх раскзала метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Даргевіч. Вынікі мерапрыемства падвяла старшыня Новаяльнянскага сельскага савета Ірына Кунахавец.

Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі работнікі Новаяльнянскага дома культуры.

Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС