Паважаныя ветэраны працы, усе былыя работнікі, пазаштатныя аўтары рэдакцыі газеты “Перамога”!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сардэчна віншуем вас з юбілеем газеты – 75-годдзем!

Лічым, што яе працоўны калектыў, ветэраны журналістыкі маюць права з задавальненнем і гонарам азірнуцца на пройдзены шлях, які не быў прамым і лёгкім. Але дзякуючы таленту і самаадданай працы многіх пакаленняў работнікаў газеты гэты шлях быў пройдзены годна.

Сёння мы хочам сказаць вялікі дзякуй усім, хто аддаваў шмат сілаў, старанняў, часу, дзяліўся талентам, творчымі задумкамі і вопытам, укладваў душу ў нашу няпростую, але такую цікавую і неабходную працу.

Усім ветэранам, супрацоўнікам газеты, нашым сябрам, чытачам і падпісчыкам жадаем здароўя, аптымізму, цудоўнага настрою, цікавай і плённай сумеснай працы, творчых удачаў.

З павагай і ўдзячнасцю
калектыў рэдакцыі газеты “Перамога”