Абрад «Багач»

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У рамках этна-праекта «Народнаму скарбу – век векаваць» дзiцячы гурток народных традыцый «Вытокi» Казлоўшчынскага дома культуры  зладзiў абрад «Багач» сумесна з работнiкамi Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Навучэнцы школы сталі не проста гледачамі, але і ўдзельнікамі старажытнага абраду. Свята Багач прымеркавана ў народным календары да заканчэння збору ўраджаю. У лубок збіралася жыта з усёй вёскі па жмені, устаўлялася i запальвалася свечка, якая сімвалізавала сонца. Пасля лубок з запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы. Прыняць удзел у зборы жыта на Багач азначала падзяку багам за ўраджай, а значыць, і надзею на тое, што наступны ўраджай будзе не горшым.

Акрамя самой традыцыі творчыя работнiкi падрыхтавалі цiкавую праграму: наведвальнікі свята маглі выканаць народныя танцы, пачаставацца беларускiмi прысмакамі, паслухаць народныя i абрадавыя песнi, пагуляць у гульнi ды проста адпачыць.

Марына Лукіянец,
загадчык аддзела метадычнай работы