На сустрэчу запрашаюцца спартсмены

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

6 верасня ў 10 гадзін Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа ў рамках рэспубліканскай акцыі “Запішыся ў спартыўную школу” запрашае ўсіх жадаючых на дзень адчыненых дзвярэй.

Паказальныя выступленні пройдуць на стадыёне сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.

Па пытаннях прыёму навучэнцаў у дзіцяча-юнацкую спартыўную школу неабходна звяртацца па адрасе: горад Дзятлава, вул. Чапаева, 18/1, або па тэлефоне: 8-01563-27-1-48.

Атрымаць больш поўную інфармацыю можна на сайце ўстановы:  dyshdyatlovo.schools.by

Хвалюючыя пытанні можна дасылаць  на адрас электроннай пошты: dtdush@mail.ru

Дырэктар Дзятлаўскай ДЮСШ Святлана ЛАГУТА