Афрыканская чума свіней: не дапусціць заражэння

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Афрыканская чума свіней (АЧС) – небяспечная хвароба хатніх свіней і дзікоў, якая характарызуецца практычна 100 % гібеллю хворых жывёлін.

Вірус афрыканскай чумы свіней надзвычай устойлівы. Ён можа захоўвацца ў глебе да 180 дзён, на драўляных і цагляных пабудовах – 120-180 дзён, у мясе 5-6 месяцаў, у свінагадоўчых памяшканнях пасля хворых свіней – ад 2 да 18 месяцаў.

Прычынамі ўзнікнення хваробы можа быць міграцыя дзікоў і ўвоз кантамінаваных вірусам АЧС камбікармоў з ненадзейных тэрыторый.

У перыяд збору грыбоў і ягад існуе небяспека ўзнікнення АЧС на прыватных падворках.

Уладальнікам гаспадарак, у якіх ёсць свіное пагалоўе, неабходна выконваць шэраг правіл, якія дазволяць пазбегнуць заражэння:

— тэрыторыя асабістай гаспадаркі павінна быць абгароджана плотам;

— утрымліваць свіней неабходна толькі ў закрытых памяшканнях, выгульваць жывёлін забараняецца;

— усталюйце пры ўваходзе ў свінарнікі дэзбар’еры (для дэзінфекцыі выкарыстоўвайце хлор і іншыя сродкі), зрабіце месца для дэзінфекцыі рук са сродкамі асабістай гігіены;

— пасля наведвання лесу, перш чым заходзіць у хлеў, змяніце вопратку;

— выкарыстоўвайце спецыяльную вопратку і інвентар пры рабоце са свіннямі, праводзьце пасля работ іх дэзінфекцыю;

— праводзьце апрацоўку свіней і памяшканняў, дзе яны знаходзяцца, ад кляшчоў, вошай, блох раз у 10 дзён;

— увесь час вядзіце прафілактыку супраць грызуноў;

— для кармлення свіней выкарыстоўвайце камбікорм толькі завадской вытворчасці;

— кармленне свіней кармамі ўласнага прыгатавання дазваляецца толькі пасля тэрмічнай апрацоўкі;

— не праводзьце забой і рэалізацыю свініны без ветэрынарна-санітарнай экспертызы;

— не набывайце жывых свіней і мясную прадукцыю ў несанкцыянаваных месцах гандлю без спадарожных дакументаў;

— па патрабаванні ветэрынарнай службы прадастаўляйце пагалоўе свіней для ветэрынарнага агляду і неабходнай апрацоўкі;

— не выкідвайце трупы жывёлін, адходы іх утрымання і перапрацоўкі на сметнікі, узбочыны дарог, не праводзьце пахаванне ў агародзе. Не спрабуйце перапрацаваць мяса прымусова забітых свіней без папярэдняй экспертызы.

Баляслаў КУЛЕШ,
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна