Вучыцца – толькі на дзясяткі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У жніўні ўсе грамадскія арганізацыі актыўна прымаюць удзел у дабрачыннай акцыі “Збяром дзяцей у школу” і дапамагаюць дзецям, якія маюць у гэтым патрэбу.

У гімназіі № 1 горада Дзятлава навучэнка другога класа Адэліна Собалева атрымала пакет з канцылярскімі таварамі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Неабходныя для школьніка рэчы ёй уручылі сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” гімназіі Алена Радомская і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Бараненка. Яны пажадалі дзяўчынцы поспехаў, натхнення і вучыцца толькі на дзявяткі і дзясяткі.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ