У аграгарадку Дварэц прайшоў сельскі сход

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

На базе Дварэцкага дома культуры адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, сілавых структураў раёна, жыхары Дварэцкага сельскага савета.

Да пачатку мерапрыемства жадаючыя змаглі набыць вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

У сельскім сходзе ўзялі ўдзел старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік Дзятлаўскага РАНС С. Казушчык, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Ю. Ганчар, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Н. Ганчар, інспектар па асноўнай дзейнасці Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва І. Жыбко, метадыст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама А. Даргевіч, інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Юшкевіч.

На пачатку сельскага сходу да прысутных звярнуўся старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч. Ён абазначыў актуальныя аспекты  жыцця людзей на тэрыторыі сельсавета і надзённыя праблемы. У тым ліку, тое, што сёлета на тэрыторыі сельскага савета адбыліся чатыры пажары (у мінулым годзе – ніводнага).

Была прыведзена статыстыка здарэнняў і правапарушэнняў мінулага года і засяроджана ўвага на тым, што за сваё жыццё, маёмасць і дабрабыт сваёй сям’і кожны грамадзянін нясе персанальную адказнасць.

Сельскі сход завяршыўся міні-канцэртам, які падрыхтавалі мясцовыя работнікі культуры.

Наталля АВЯРЧУК