Нязменны чэмпіён раёна – каманда “Ізакам”

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

 Фінал раённага адкрытага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў прайшоў 28 жніўня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас”.

У футбольных спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды “Дынама”, “Фарсаж”, “Зверабой”, “DANONЕ”, “Ізакам”.

Нагадаем, што стартаваў адкрыты летні чэмпіянат па міні-футболе 9 чэрвеня. Каманды, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах, згулялі паміж сабой па кругавой сістэме.

Нязменным чэмпіёнам і ўладальніцай кубка раёна па-ранейшаму застаецца дзятлаўская каманда “Ізакам”. У 14 матчах раённы лідар атрымаў 10 перамог, набраў 32 ачкі, на рахунку футбалістаў – 81 забіты гол.

Сярэбраным  прызёрам стала каманда “Дынама”. 8 перамог, 25 ачкоў, 58 забітых галоў –  асабістыя дасягненні саставу каманды.

Бронзавы прызёр чэмпіянату – дзятлаўская каманда “ DANONЕ ”.

У 14 матчах каманда атрымала 7 перамог, набрала 23 ачкі, ігракамі  каманды забіты 72 галы.

Чацвёртае  месца – у каманды “Фарсаж”.

Каманды ігракоў, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў, спартыўным інвентаром.

Па выніках гульняў чэмпіянату лепшымі ігракамі прызнаны: Руслан Канапенька – лепшы варатар (каманда “DANONЕ”), Дзяніс Добыш – лепшы  абаронца (каманда “Ізакам”), Аляксандр Жыбарт – лепшы бамбардзір (каманда “Ізакам”), лепшым іграком чэмпіянату па міні-футболе прызнаны Іван Русін – каманда “Дынама ”. Яны ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадастаўлена галоўным суддзёй чэмпіянату Уладзімірам Ганчаром