Фінал раённага адкрытага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, навучальных устаноў прайшоў 28 жніўня ў Дзятлаве на стадыёне “Колас”.
У футбольных спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды “Дынама”, “Фарсаж”, “Зверабой”, “DANONЕ”, “Ізакам”.
Нагадаем, што стартаваў адкрыты летні чэмпіянат па міні-футболе 9 чэрвеня. Каманды, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах, згулялі паміж сабой па кругавой сістэме.
Нязменным чэмпіёнам і ўладальніцай кубка раёна па-ранейшаму застаецца дзятлаўская каманда “Ізакам”. У 14 матчах раённы лідар атрымаў 10 перамог, набраў 32 ачкі, на рахунку футбалістаў – 81 забіты гол.
Сярэбраным прызёрам стала каманда “Дынама”. 8 перамог, 25 ачкоў, 58 забітых галоў – асабістыя дасягненні саставу каманды.
Бронзавы прызёр чэмпіянату – дзятлаўская каманда “ DANONЕ ”.
У 14 матчах каманда атрымала 7 перамог, набрала 23 ачкі, ігракамі каманды забіты 72 галы.
Чацвёртае месца – у каманды “Фарсаж”.
Каманды ігракоў, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў, спартыўным інвентаром.
Па выніках гульняў чэмпіянату лепшымі ігракамі прызнаны: Руслан Канапенька – лепшы варатар (каманда “DANONЕ”), Дзяніс Добыш – лепшы абаронца (каманда “Ізакам”), Аляксандр Жыбарт – лепшы бамбардзір (каманда “Ізакам”), лепшым іграком чэмпіянату па міні-футболе прызнаны Іван Русін – каманда “Дынама ”. Яны ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадастаўлена галоўным суддзёй чэмпіянату Уладзімірам Ганчаром