Дварэцкія хлебаробы

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Кожны новы дзень прыносіць весткі з палёў. І з кожным днём у Дзятлаўскім раёне папаўняюцца рады тысячнікаў.

Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве  хлебаробы КСУП “Дварэц-Агра”.

Шостага жніўня выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Святлана Сідорчык, галоўны спецыяліст Тамара Літвінава і старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевічвыехалі на палі, каб уручыць каштоўныя падарункі і кветкі лідарам гаспадаркі, якія намалацілі і перавезлі больш за тысячу тон збожжа. Імі сталі камбайнавы экіпаж Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў (1 058 тон), камбайнеры Аляксандр Кастусік (1 007 тон), Вячаслаў Кастусік (1 074 тоны), вадзіцелі Васіль Жых (1 098 тон), Дзмітрый Маліка (1 116 тон).

Ужо даўно стала добрай традыцыяй ушаноўваць працу хлебароба. Віншуючы перадавікоў з высокімі працоўнымі дасягненнямі, Аляксандр Сачык пажадаў ім дабрабыту і новых перамог. Таксама ён адзначыў работу брыгадзіра Канстанціна Плюты, які працуе ў КСУП “Дварэц-Агра” ўжо сорак гадоў. Гэта адказны работнік, шчыры, працавіты чалавек і добры гаспадар.

На шостага жніўня хлебаробы сельгаспрадпрыемства намалацілі зерня – 5 054 тоны з ураджайнасцю 25,3 цэнтнера з гектара, рапсу – 1059 тон з ураджайнасцю 26,5 цэнтнера з гектара.

Уборачныя работы прадаўжаюцца, а значыць, кожны наступны дзень абавязкова назаве і новых герояў жніва-2019.

Вольга ЮШКЕВІЧ