А вы прайшлі дзяржтэхагляд?

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з рэгіянальнымі прадстаўнікамі УП “Белтэхагляд” праводзіць агульнарэспубліканскую дэкаду “Дзяржтэхагляд”.

Доўжыцца яна будзе да 17 жніўня.

У ходзе дэкады праводзяцца сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні фактаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, падробленых адзнак аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

За сем месяцаў бягучага года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 258 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі, якія не прайшлі дзяржтэхагляд, і 155 фактаў удзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў, якія маюць тэхнічныя непаладкі.

Аляксандр МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ
Алег УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”