Паважаныя работнікі падатковых органаў!

Важнае Свежыя навіны Улада

Віншуем вас з прафесійным святам!

Падатковая служба па праву займае важнае месца ў структуры органаў дзяржаўнай улады. Падаткі – гэта фундамент фінансавай і сацыяльнай стабільнасці грамадства. Іх рэгулярнае паступленне забяспечвае рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, садзейнічае выкананню канстытуцыйных правоў грамадзян на адукацыю і медыцынскае абслугоўванне, атрыманню заработнай платы, пенсіі і дапамогаў, будаўніцтву жылля, дарог, газаправодаў, камунікацый. Усё гэта – складальнікі дабрабыту нашай дзяржавы і яе жыхароў.

Высокі прафесіяналізм работнікаў падатковых органаў, кампетэнтнасць, добрасумленнасць, а таксама ўменне працаваць з людзьмі з’яўляюцца залогам эфектыўнасці вашай дзейнасці.

Упэўнены, што спецыялісты службы і надалей будуць паспяхова выконваць пастаўленыя перад імі задачы і ўносіць важкі ўклад у нашу агульную работу па развіцці і павышэнні якасці жыцця нашых грамадзян.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у нялёгкай, але вельмі патрэбнай рабоце на карысць Беларусі. Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў

Раённы выканаўчы камітэт