Летнік “Тропинка” – лепшы летнік у свеце!

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Пад такім дэвізам штогод у летні перыяд на базе Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі працуе профільны турысцка-краязнаўчы летнік “Тропинка”.

Тут штогод аздараўляюцца 60 навучэнцаў 11-17 гадоў.

Планаванне работы і правядзенне мерапрыемстваў ажыццяўляюцца з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў дзяцей. Сёлета план складаў падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі і насіў назву “Юныя падарожнікі”. Праграма кругласутачнага палатачнага летніка насычана рознымі спартыўна-турысцкімі, гісторыка-краязнаўчымі развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку выхаванцаў, фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця і асноў бяспекі жыццядзейнасці, любові да сваёй Радзімы. Рабяты актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах і акцыях, прысвечаных Году малой радзімы, 75-годдзю Гродзенскай вобласці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кожны дзень яны атрымліваюць паўнавартаснае харчаванне, разнастайныя і смачныя стравы, прыгатаваныя на вогнішчы пры ўдзеле саміх выхаванцаў.

 

Вядома ж, гатовага рэцэпта “лепшага летніка” не існуе.  Але наш педагагічны калектыў перакананы, што паразуменне і добры настрой – залог поспеху ў вырашэнні гэтай задачы. Дарослыя імкнуцца, каб навучэнцам было весела, каб кожны дзень быў для іх незабыўны.

Прыходзьце да нас у летнік, і мы абяцаем выдатны адпачынак!

Інэса ЛУПАЧ,
метадыст Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі



Теги: