Аб прафілактыцы клешчавых інфекцый

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

На 1 ліпеня 2019 года ў медыцынскія ўстановы раёна з праблемай укусаў кляшчоў звярнулася 80 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей.

У выпадку прысмоктвання кляшча яго варта як мага хутчэй выдаліць. Вельмі важна своечасова звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Памятайце, што максімальны прафілактычны эфект дасягаецца толькі ў тым выпадку, калі экстраная прафілактыка пачата ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу кляшча.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Дзятлаўскага раёна звяртае  ўвагу на тое, што клешчавы энцэфаліт можа перадацца не толькі трансмісіўным шляхам –  праз укусы кляшчоў, але і праз сырое інфіцыраванае малако коз. Праблема ў тым, што козы з’яўляюцца пераносчыкамі энцэфаліту. Гэтая хвароба вельмі небяспечная для чалавека у той час, як у жывёл вірус цыркулюе ў крыві, не наносячы ім шкоды.  Казінае малако часта даюць дзецям-алергікам, паколькі яго тлушчы лягчэй засвойваюцца. Але ў сезон кляшчоў сырое малако па-сапраўднаму небяспечнае.

Каб не захварэць на клешчавы энцэфаліт, ужывайце ў ежу толькі  тэрмічна апрацаванае малако коз, не купляйце яго ў неўстаноўленых месцах гандлю і ў невядомых асобаў без ветэрынарнай даведкі. Для памяншэння колькасці кляшчоў выдаляйце ламачча, праводзьце высечку непатрэбных кустоў і скошванне травы на ўласным прысядзібным участку, не дапускайце выпасу коз у лясной зоне, своечасова здымайце з іх кляшчоў, выкарыстоўвайце рэпеленты.

Мікалай ДЗЯДОВІЧ,

доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ