Аб людзях і справах нашай гаспадаркі

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Сёлета КСУП “Жукоўшчына” будзе адзначаць 70 год з дня ўтварэння гаспадаркі.

Да гэтай адметнай даты ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы аформлена выстава-знаёмства “КСУП “Жукоўшчына” – учора, сёння, заўтра”. На паліцах – архіўныя даведкі, папкі “Гісторыя гаспадаркі ў фотаздымках”, “Гісторыя гаспадаркі ў друку”, дзе сабраны багаты матэрыял аб людзях і справах гаспадаркі. За 70 гадоў шмат працаўнікоў змянілася на палях і фермах. Шэраг з іх вызначыліся вялікім стараннем і ўменнем, былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ордэнамі. На жаль, яны ўжо не працуюць, але засталася памяць пра іх добрасумленную працу. На выставе можна пазнаёміцца з альбомам “Былыя працаўнікі калгаса “1 Мая”, дзе змешчаны фотаздымкі ардэнаносцаў і лепшых працаўнікоў тагачаснага калгаса.

Запрашаем наведаць і пазнаёміцца з  выставай.

Людміла ЦЮЛЕНІНА,

бібліятэкар Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі