Што можа быць лепш за сяброўства? А калі гэта сяброўства паміж навучэнцамі розных школам – гэта цудоўна.
Так, летнім цёплым днём наведвальнікі аздараўленчага летніка “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы запрасілі да сябе ў госці наведвальнікаў летніка “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы. Канешне, да прыезду гасцей усе заўсёды рыхтуюцца. Так і школьнікі з Раклевіч сумесна з работнікамі мясцовага Дома культуры падрыхтавалі вельмі цікавае і займальнае мерапрыемства “Планета сяброўства”. Усе актыўна ўдзельнічалі ў гульнёвых эстафетах, спявалі песні пад караоке і станцавалі флэш-моб. Час праляцеў вельмі хутка, але ўсе засталіся задаволеныя.
Гэта было яшчэ не ўсё. Наведвальнікаў “Вясёлай планеты” чакала пазнаваўчая экскурсія ў музей Раклевіцкай школы.
А напрыканцы сустрэчы абавязкова фота на памяць.
Віталь Іванашка