Размова са спецыялістамі

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

20 чэрвеня на Дзятлаўшчыне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэмах: “Перамога. Незалежнасць. Памяць (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)”; “Уплыў п’янства і алкагалізму на здароўе насельніцтва”;“ Аб шкодзе тытунекурэння”; “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці”.

Абласная інфармацыйная група правяла сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна і грамадзянамі па месцы жыхарства. У склад іфармацыйных груп увайшлі раённыя спецыялісты розных сфераў і ведамстваў.

Абласная інфармацыйная група на чале з галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксеем Якаўчыкам сустрэлася з калектывам паштовага аддзялення “Белпошта” і работнікамі ААТ “Беларусбанк”.

У склад абласной інфармацыйнай групы ўвайшлі першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Уладзімір Святоха, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні АУС Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Хітро, доктар-нарколаг Дзятлаўскай ЦРБ Барыс Отчык, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева.

З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна і  Гродзенскай вобласці за студзень-сакавік бягучага года пазнаёміў удзельнікаў інфармацыйнай сустрэчы Аляксей Якаўчык.

Ён адзначыў, што ў Гродзенскай вобласці праводзіцца мэтанакіраваная работа па выкананні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці, даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўрада па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця. У цэлым па вобласці за студзень-сакавік 2019 года  атрымана 432,7 мільёна рублёў чыстага прыбытку. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 5348,7 мільёна рублёў. Рэнтабельнасць продажаў за студзень-сакавік 2019 года склалася на ўзроўні 6,7 %.

На 1 мая 2019 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,5 %  да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

У студзені-сакавіку 2019 года намінальная сярэднямесячная заработная плата ў вобласці павялічылася да аналагічнага перыяду 2018 года на 14,4 % і склала 854,7 рублёў.

Аб уплыве п’янства і алкагалізму на здароўе насельніцтва ішкодзе тытунекурэння паведаміў доктар-нарколаг Барыс Отчык.

Праваахоўнікі спыніліся на пытаннях бяспекі паводзін і знаходжання грамадзян на тэрыторыяхлесапаркавых зон, мерах бяспекі дзяцей  у перыяд летняга адпачынку, асобна спыніліся на  праблемах злачынстваў у інтэрнэтпрасторы. У ходзе размовы супрацоўнікі АУС падкрэслілі, што ў апошні час назіраецца павелічэнне колькасці падобных злачынстваў, схемы здзяйснення кіберзлачынстваў становяцца больш складанымі, удасканальваюцца спосабы забеспячэння сеткавай ананімнасці. Праваахоўнікі скіравалі ўвагу грамадзян на захаванні канфедыцыяльнай інфармацыі з уласных банкаўскіх картах, кодах і рахунках.

Важныя аспекты пытання “Перамога. Незалежнасць. Памяць (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)” асвяціла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: