Навучэнцы могуць папрацаваць летам

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў студзені-маі 2019 года ладзіла часовую працоўную занятасць моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі.

 

У вольны ад вучобы час былі працаўладкавана 36 навучэнцаў у чатырох установах адукацыі Дзятлаўскага раёна. Яны былі задзейнічаны ў выкананні работ па пашыве пасцельнай бялізны.

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і ў далейшым прадоўжыць работу па арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі, якая вучыцца, у вольны ад вучобы час.

У час летніх канікулаў запланаваны работы па бягучым рамонце вучэбных класаў, спартыўных збудаванняў устаноў адукацыі раёна, у тым ліку дзіцячых садкоў. Да такіх работ, згодна з заканадаўствам, дапускаюцца навучэнцы і студэнты, якім ужо споўнілася шаснаццаць гадоў і старэйшыя. Служба занятасці раёна ажыццяўляе фарміраванне спісу навучэнцаў для часовага працаўладкавання. Жадаючыя могуць звяртацца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, каб. 7. Тэлефон для даведак: 2-27-10.

Алена САВАНЬ,
намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама



Теги: