II абласны кніжны фестываль “Кніга і час”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У горадзе Свіслач адбыўся II абласны кніжны фестываль “Кніга і час”, прысвечаны Году малой радзімы.

Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прадставілі бібліятэчную пляцоўку “Зямля, што нас узгадавала”. Прысутныя змаглі акунуцца ў атмасферу мінулага, пазнаёміцца з кнігамі, знакамітымі пісьменнікамі, уладарамі Дзятлаўскай зямлі. А маленькія наведвальнікі весела бавілі час на дзіцячай пляцоўцы, дзе на мяккіх пуфіках можна было не толькі пагуляць у хакей, дартс, злажыць пазлы, а і проста адпачыць. Зацікавіла свіслачан і фотазона “Я люблю #Дзятлава, #Бібліятэка”. Дарослыя і дзеці з задавальненнем рабілі фотаздымкі на памяць.

Таксама сярод бібліятэк Гродзенскай вобласці ладзіўся абласны літаратурна-творчы конкурс “Беларуская літаратура: ажыўшыя старонкі”. Кожнай з бібліятэк трэба было зрабіць літаратурную пастаноўку па творах беларускіх аўтараў. Наша бібліятэка прапанавала журы ўрывак з паэмы Андрэя Макаёнка “Лявоніха на арбіце”. Галоўныя ролі пастаноўкі выконвалі супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Наталля Бадзяка і Марына Лапушка.

За актыўны ўдзел у абласным кніжным фестывалі калектыў узнагароджаны Граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Марына БОРТКА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу