Чарговая перамога ў рэспубліканскім конкурсе

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Сярод пераможцаў ХХVІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” – Раклевіцкая сельская бібліятэка, якая перамагла ў намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання” і ўзнагароджана дыпломам другой ступені.

Асобнае месца ў рабоце бібліятэчнай установы займае папулярызацыя беларускай літаратуры. Шмат мерапрыемстваў праводзіцца ў межах праектаў, праграм і акцый, напрыклад, “Жывуць традыцыі – квітнее зямля”, “ЛетаЧытанне”, “Летнія маршруты кнігі і чытання”.

Узнагароджанне пераможцаў ХХVІІ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” адбудзецца ў час правядзення рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме.

Марына БОРТКА,
метадыст Дзятлаўскай раённай бібліятэкі